Арыгінальнае злачынства ўчыніў 22 студзеня 29-гадовы жыхар Оршы. Мужчына быў у гасцях у вёсцы Харкаўка Горацкага раёна. Сабраўшыся дадому, ён раптам зразумеў, што жадае ехаць у родны горад на аўто. Праўда, аўто ў яго не было. Але аршанец ужо быў раней судзімы за крадзяжы і нядрэнна ведаў, як адкрыць і завесці чужую машыну.

Спачатку злодзей паспрабаваў прысвоіць «Аўдзі» і нават паспеў запусціць матор. Аднак у гэты момант у суседнім доме загарэлася святло, і мужчына, вырашыўшы не рызыкаваць, кінуў машыну.

Праз дзве гадзіны, дабраўшыся да суседняга аграгарадка Сава, аршанец знайшоў мікрааўтобус «Форд-Транзіт», чамусьці з незамкнутымі дзвярыма і ключом у замку запальвання. На гэтым аўтамабілі злодзей і дабраўся да Воршы.

Раніцай бестурботны гаспадар пабачыў, што яго аўтамабіль нехта забраў, і звярнуўся ў міліцыю. За справу ўзяліся АУС раёнаў Магілёўскай і Віцебскай вобласці, і ўжо ў 8:45 раніцы злодзея ў Оршы затрымалі супрацоўнікі мясцовага АДАІ.

Завялі крымінальную справу па артыкуле «выкраданне транспартнага сродку».

«Аўдзі», якую мужчына так і не скраў. Фота: УУС.

«Аўдзі», якую мужчына так і не скраў. Фота: УУС.

«Форд-Транзіт», на якім зламыснік дабраўся да Оршы. Фота: УУС.

«Форд-Транзіт», на якім зламыснік дабраўся да Оршы. Фота: УУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?