На Ваша «ты» сказаць Вам «ты» не смею,
    І калі позірк позіркам злаўлю,
    Як птушанё, спалохана нямею.
    Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.
    Святла, што падарылі, не растрачу.
    І шчырых слоў ніколі не згублю.
    …Нашто журба у цёплых зрэнках Вашых?
    Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.

Глядзі таксама:
У Белаазёрску памерла паэтка Ніна Мацяш

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0