18 снежня ў нацыянальным аэрапорце «Мінск» сустракалі сусветна вядомага сербскага кінарэжысёра Эміра Кустурыцу.

Увечары 19 снежня ён разам з «No Smoking Orchestra» выступіць з канцэртам у Палацы Рэспублікі. У анонсе канцэрта абяцаны «фірмовы замес» з турэцкіх маршаў, цыганскіх матываў, паўднёваафрыканскага саунду, рытмаў кантры і іншай музыкі.

Рэжысёр прыляцеў адзін, з «некурыльшчыкамі» ён сустрэнецца ўжо ў Мінску. Проста апрануты Кустурыца быў прыветлівы, шмат усміхаўся, падрабязна адказваў на пытанні журналістаў, што прыемна адрознівала яго ад многіх «надта зорных» гастралёраў.

Тэкст і фота Тацяны Зяньковіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0