У сталіцы праваахоўнікі на вуліцы Кальварыйскай затрымалі 24-гадовага непрацуючага жыхара Рэчыцы, які рэалізоўваў насвай на тэрыторыі горада, піша Звязда.
Падчас агляду ў машыне затрыманага было знойдзена і канфіскавана больш за 10 кілаграмаў некурыльных тытунёвых вырабаў (насвай). Рэчыва было расфасавана па пакеціках.
Падчас размовы з затрыманым стала вядома, што малады чалавек тры разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне аналагічнага правапарушэння. Аднак гэта не перашкодзіла яму працягваць сваю дзейнасць.
У дачыненні да хлопца складзены адміністрацыйны пратакол за незаконныя дзеянні з некурыльнымі тытунёвымі вырабамі, прызначанымі для смактання і (або) жавання. Яму пагражае штраф у памеры ад дзесяці да сарака базавых велічынь (255—1020 рублёў).