Гэта непапраўна, і гэта страшная праўда б’е. Учора раніцай памерла 26‑гадовая гандбалістка гомельскага клуба і нацыянальнай зборнай Беларусі Вольга Кандрацьева.


Фота handball.by
Яшчэ месяц таму яна выходзіла на пляцоўку, звыкла саліруючы ў шэрагах ГГК. Потым абсалютна чакана адправілася ў зборную, якая рыхтавалася да чемпіянату Еўропы.
Аднак адлік пятага дзесятка Вользіных матчаў за нацыянальную каманду так і не пачаўся.
На зборы яна адчула боль у грудзях
і адпрасілася з Стаек на абследаванне ў родны Гомель. Тамтэйшыя
дактары паставілі дыягназ пнеўманія.
Стацыянарнае лекаванне ў 1‑ай гарадской бальніцы працягвалася амаль месяц. Аднак дзіўным чынам хвароба не адступала.
Учорашні перавод на новае месца лячэння абярнуўся бядой. У прыёмным пакоі Вольга раптоўна страціла прытомнасць. Выкліканыя на дапамогу рэаніматолагі канстатавалі смерць…

Сціплую і ўсмешлівую Волю трэнеры і сяброўкі ласкава называлі Кандрацікам. Калі так невытлумачальна перарываецца маладое жыццё, хочацца пра многае запытацца тых, хто кантраляваў Воліна здароўе, хто лячыў яе гэты пракляты месяц. Адказы, напэўна, прагучаць. Толькі яны, на жаль, нічога не выправяць. І лягчэй ад іх нікому не стане.

Смуткуем…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?