Мінскі клуб НФК дапушчаны да працэдуры ліцэнзавання ў першай лізе чэмпіянату Беларусі.
krumka.by
Пра гэта паведамляе прэс-служба каманды. Раней казалася, што Беларуская федэрацыя футбола не дапусціць клуб НФК «Крумкачы» да ўдзелу ў першай лізе ў сувязі з тым, што каманда з аналагічнай назвай ужо ёсць сярод членаў федэрацыі. У сувязі з гэтым «крумкачы» змянілі назву на НФК, нагадвае Прэсбол.
У мінулым сезоне НФК заняў другое месца ў другой лізе і дамогся павышэння ў класе.