Ва ўладаў Венесуэлы ёсць расійскае ўзбраенне «самага высокага ўзроўню», а персанал прайшоў падрыхтоўку ў Расіі. Пра гэта Нікалас Мадура сказаў у інтэрв'ю расійскаму агенцтву «РИА Новости».

«У частцы ваеннага супрацоўніцтва ў нас ёсць расійская тэхніка самага высокага ўзроўню, самыя сучасныя сістэмы ўзбраенняў знаходзяцца ў Венесуэле, яны добра разгорнутыя, увесь наш персанал працуе, ён прайшоў падрыхтоўку ў Расіі. У нас вельмі добрыя ўзаемаадносіны ў частцы ваеннага супрацоўніцтва з Пуціным», — заявіў ён.

На пытанне, ці будзе ён прасіць новую зброю, Мадура адказаў: «У нас заўсёды ёсць планы прасоўвання ў супрацоўніцтве, каб паляпшаць паветраную бяспеку, артылерыю, ракетную тэхніку. Заўсёды мы тут будзем рухацца наперад. І ў Венесуэлу будзе прыбываць самая сучасная ў свеце зброя».

«Яна прыбывае кожны месяц, кожны месяц ёсць супрацоўніцтва. І гэта нармальна, тут няма нічога экстраардынарнага», — заявіў Мадура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0