Фінансавае ўпраўленне Чэхіі выключыла кітайскую кампанію Huawei з магчымых удзельнікаў тэндара на распрацоўку падатковага партала Moje daně. Вартасць гэтага кантракта складае больш за 500 мільёнаў крон (22 мільёны даляраў), піша Reuters.

Гэта было зроблена пасля таго, як чэшскае Нацыянальнае ўпраўленне па кібербяспецы (NUKIB) заявіла, што, па звестках ведамства, вырабы кітайскага пастаўшчыка тэлекамунікацыйных паслуг уяўляюць пагрозу бяспецы рэспублікі.

Партал Moje daně павінен спрасціць падачу падатковых дэкларацый. Праект, які змяшчае асабістыя і канфідэнцыйныя даныя, з'яўляецца часткай так званай крытычнай інфраструктуры краіны. Таму Фінансавае ўпраўленне скарэкціравала ўмовы тэндара. Цяпер дзяржаўныя органы пры правядзенні тэндараў і складанні кантрактаў могуць улічваць рызыку, звязаную з выкарыстаннем сістэм Huawei і ZTE.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0