У пачатку 2019 года з’явіўся новы фільм «Палярны», яго купіў найбуйнейшы патокавы тэлеканал ЗША Netflix. Гэта амерыканска-нямецкая стужка, якая апавядае пра аднаго з самых небяспечных кілераў свету — Дункан Візла. Калісьці ён забіваў людзей па ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі.

Некалькі хвілін стужкі аддадзена менавіта нашай краіне. Кіношнікі чамусьці праілюстравалі Мінск фоткай Масквы. Мабыць, так больш прыгожа.

Дункан прылятае ў Мінск (на заднім плане аэрапорта — ветракі, у беларускай сталіцы такога няма), адразу едзе да прастытуткі, у пакоі якой вісіць крыж і ікона. Калі яны займаюцца сэксам, то пад вокнамі ходзяць цягнікі, што будзяць малога сына прастытуткі.

Візла прапаноўвае ім пажыць некалькі дзён у дарагім гатэлі. «Я прадаю сэкс, але сама не прадаюся», — адказвае яму прастытутка.

Так выглядае The Minsk Plaza знутры.

Так выглядае The Minsk Plaza знутры.

А такім займаюцца ў мінскім гатэлі.

А такім займаюцца ў мінскім гатэлі.

На машыне міліцыі чамусьці нумар 668. А над гатэлем сцяг Расіі.

На машыне міліцыі чамусьці нумар 668. А над гатэлем сцяг Расіі.

А вось беларускія нумары праўдападобныя.

А вось беларускія нумары праўдападобныя.

Гатэль называецца The Minsk Plaza. Над яго ўваходам вісяць дзяржаўныя сцягі Беларусі і Расіі, а таксама сцяг Мінска. У самой гасцініцы кілер для таго, каб забіваць. Калі ён спраўляецца са сваёй місіяй, то да гатэля прыязджае хуткая і міліцыя (на машыне якой чамусьці нумар 668).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?