Пілотны праект, які дазволіў мінскім ільготнікам будавацца з субсідыямі ў Смалявічах, запусцілі год таму. Але ідэя гэта не спрацавала. Узамен Мінбудархітэктуры прапанавала новы праект. Ён зараз на ўзгадненні ў прэзідэнта. У чым сутнасць новага пілотнага праекта, распавёў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінбудархітэктуры Аляксандр Аўраменка, паведамляе Tut.by.

— Гэты праект паўстаў, таму што адзін з дамоў, які пачыналі тады будаваць у Смалявічах, было вельмі складана сфарміраваць (набраць людзей. — Заўв. Tut.by). Будавацца ў ім накіроўвалі строга тых, хто стаіць на чарзе. І тыя людзі, асабліва ў Мінску, якія стаяць на ўліку больш за дваццаць гадоў, калі да іх чарга падышла — яны адмаўляліся. І калі чалавеку прапануеш пабудавацца, ён ветліва кажа: «Людзі, я столькі гадоў прастаяў, я хачу ў Мінску [будаваць жыллё]». Не ўсе так кажуць, але большасць. І вось пакуль усіх перабраць — стаяць тысячы грамадзян на чаргу ў Мінску — адправіш паведамленні, пакуль адказы атрымаеш, то час сыходзіў. Гэта рабіла пэўныя арганізацыйныя цяжкасці.

Каб такога не было, быў падрыхтаваны новы пілотны праект па Смалявічы. Сутнасць яго ў тым, што калі будзе будавацца пэўны дом, то ўсе жадаючыя чаргавікі, а не толькі з Мінска, змогуць там будавацца.

— Тыя, хто выказаў жаданне, будуць пісаць заявы. Гэтыя заявы будуць апрацаваны адпаведнымі спецыялістамі. Яны выберуць на пэўную колькасць кватэр патрэбную колькасць чалавек, якія даўжэй за ўсіх стаяць на такім уліку (тых, якія маюць патрэбу. — Заўв. Tut.by). Гэта дасць аператыўнасць і нікому не створыць цяжкасцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0