Фота з архіва Іллі Арлянскага

Фота з архіва Іллі Арлянскага

У расійскіх Хімках настаўніца фізкультуры справакавала напад першакласнікаў на аднагодка. Як паведаміў бацька хлопчыка выданню «Подмосковье сегодня», яго сын упаў падчас урока і настаўніца сказала:

«Сёння ў нас дзень канібала. Хто хоча чалавечага мяса? Можаце адпілаваць яму нагу!»

Пасля разбору жанчына звольнілася са школы.

Інцыдэнт адбыўся ў школе №22. Па словах Іллі Арлянскага, дзеці білі яго сына нагамі па галаве. У хлопчыка страсенне мазгоў, яго адправілі ў бальніцу ў Маскву.

Дзіцячы амбудсмэн Падмаскоўя Ксенія Мішонава напісала ў інстаграме, што хлопчык доўга завязваў шнуркі на красоўках, якія зляцелі з нагі. У ходзе разбору высветлілася, што дзеці часта чулі ад гэтай настаўніцы падобныя фразы.

Хлопчык чатыры дні знаходзіўся ў шпіталі, а цяпер з ім працуюць псіхолагі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?