Інцыдэнт адбыўся 20 студзеня ў краме па вуліцы Кірава ў Баранавічах.
На кадрах відаць, як жанчына, збіраючы прадукты, паклала ў сваю торбу чужы кашалёк.
Баранавіцкі ГАУС просіць грамадзян, якім што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне гэтай жанчыны паведаміць па тэлефонах 102 ці +375 (33) 6407149.