Сёння ў Ньёне (Швейцарыя) прайшло лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

На гэтай стадыі каманды не могуць гуляць з адной краіны, а таксама з супернікам з групы.

Нагадаем, што супернікамі БАТЭ па групавым турніры ЛЧ былі «Рэал» (0:2, 0:1) і «Ювентус» (2:2, 0:0).

Такім чынам пары наступныя:

РэалЛіверпуль,

ЧэлсіЮвентус,

ЛіёнБарселона,

ІнтэрМанчэстар Юнайтэд,

АрсеналРома,

Атлетыка Мадрыд — Порту,

СпортынгБаварыя,

ВільярэалПанацінаікас.

***

Пераможца вызначаецца па выніках двух матчаў. Першыя матчы пройдуць на полі каманд, указаныхз першымі.

Першыя матчы пройдуць 24/25 лютага, матчы - у адказ 10/11 сакавіка.

***

Пазней прайшло лёсаванне 1/16 фіналу Кубку УЕФА. Да 24 камандаў, што занялі першыя - трэція месцы ў групавым турніры КУ, дадавліся каманды, што занялі трэція месцы ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў.

Такім чынам наступныя пары:

ПСЖ - Вольфсбург, Капенгаген - Манчэстар Сіці, Неймеген - Гамбург, Сампдорыя - Металіст Харкаў, Брага - Стандард Льеж, Астан Вілла - ЦСКА Масква, Лех Познань - Удынезэ, Сэнт-Эцьен - Алімпіякас, Фіярэнціна - Аякс, Ольбарг - Дэпартыва, Вердэр - Мілан, Бардо - Галатасарай, Дынама Кіеў - Валенсія, Штутгарт - Зеніт, Марсэль - Твэнтэ, Шахцёр Данецк - Тотэнхэм Хотспур.

Нагадаем, што «Зеніт» быў супернікам БАТЭ па Лізе чэмпіёнаў, за «Дынама» Кіеў выступае экс-беларус Арцём Мілеўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?