Мітрапаліт Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч 19 снежня правёў калядную сустрэчу з журналістамі. На сустрэчы між іншага Кандрусевіч выказаўся наконт выдалення з Беларусі каталіцкіх святароў‑палякаў.

«Гэта цяжка справа. Лічу, што гэта найперш пакаранне для вернікаў, якія пазбаўляюцца свайго святара. Нам кажуць, трэба каб святары былі мясцовымі, але іх яшчэ не хапае. Дваццаць гадоў таму мы мелі толькі 20 беларускіх ксяндзоў, а сёння іх ужо 290. Я звяртаўся да Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Славакіі, каб яны даслалі нам ксяндзоў, але ніхто не захацеў ехаць у Беларусь. Што зробіш, калі 30% усіх святарскіх пакліканняў у Еўропе ў Польшчы», — сказаў Т.Кандрусевіч.

Сёння ў нашай краіне працуе 440 святароў. На думку мітрапаліта, каб весці паўнавартасную душпастарскую дзейнасць неабходна як мінімум 700.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?