За мінулыя суткі ў Мінску 126 чалавек траўмавана з‑за галалёду, паведаміла старшы ўрач аператыўнага аддзела Мінскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Марыя Грыбок.

Паводле яе слоў, найбольш тыповымі ў такое надвор’е з’яўляюцца траўмы канечнасцей: пераломы галёнак, галёнкаступневага і прамянёвазапясцевага суставаў, а таксама перадплечча.

«Усё траўмы лёгкія, цяжкіх не зафіксавана», — падкрэсліла М.Грыбок. У сувязі з галалёдзіцай медыкі раяць быць больш уважлівымі і асцярожнымі, не насіць абутак на гумавай падэшве, а жанчынам — адмовіцца ад абутку на высокіх абцасах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?