Як стала вядома «Нашай Ніве», на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі па СМІ не было прадстаўнікоў Міністэрства інфармацыі. 

Чытайце: Нарада ў Лукашэнкі: хочуць па-новаму ацэньваць рэйтынгі СМІ і перадзяліць рынак рэкламы

У час нарады ў кіраўніка дзяржавы міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч выступаў у Пухавіцкім лясгасе. 

«Міністр дэталёва спыніўся на пытаннях давядзення зямлі да ладу і стварэння максімальна камфортных умоваў для пражывання, стымулявання дзелавой актыўнасці грамадзян, забеспячэння занятасці і самазанятасці. Па сканчэнні даклада прысутныя, сярод якіх былі і прадстаўнікі газеты «Пухавіцкія навіны», задалі міністру пытанні, якія іх цікавілі», — інфармуе сайт Мінінфарма. 

Як вядома «Нашай Ніве», намеснікаў міністра інфармацыі на нарадзе Лукашэнкі таксама не было.

Па словах прэс-сакратаркі прэзідэнта Наталлі Эйсмант, сустрэча адбылася па ініцыятыве кіраўніцтва тэлеканалаў. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?