У Горках адбылося аб’яднаньне актывістаў, якія рэпрэзэнтуюць усе незалежныя сілы рэгіёну – ад ПКБ (Уладзімер Гарбачоў) да КХП-БНФ (Віктар Каралькоў). Партыя БНФ (В.Вячорка) рэпрэзэнтаваная ў кааліцыі выкладчыкам сельскагасакадэміі Алесем Каданьчыкам (чыю брашуру па гісторыі Беларусі нядаўна забараніла кіраўніцтва гэтай ВНУ), мясцовы бізнэс – прадпрымальнікам Эдуардам Брокаравым.

Аляксандар Мілінкевіч лічыць гэта вынікам шматмесячнай працы Аб’яднаных дэмакратычных сілаў: «Падзяляць нам няма чаго. Не даказваньне, чыя ідэалёгія слушная – левая ці правая, – сёньня асноўнае. Няма сэнсу сварыцца, якога колеру будзе цягнік, што прывязе нас да мэты».

АШ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0