Суд Першамайскага раёна Мінска аштрафаваў мужчыну на 765 рублёў за стральбу па птушках.
Інцыдэнт адбыўся 18 жніўня ў двары аднаго са сталічных дамоў. З аўтамабіля 39-гадовы мужчына пачаў страляць па птушках на дрэвах з пнеўматычнай газабалоннай вінтоўкі — загінулі два гракі, тры сарокі і дзве вароны. На мужчыну звярнулі ўвагу мінакі.
Мужчыну прызналі вінаватым па артыкуле «жорсткае абыходжанне з жывёлай, што пацягнула яе гібель». Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых (765 рублёў).