Настасся Вашукевіч, вядомая як Насця Рыбка, распавяла пра свае пачуцці ў інтэрв'ю BBC да бізнэсмена Алега Дзерыпаскі, які судзіўся з ёй.

Па словах дзяўчыны, яна ўсё яшчэ закаханая ў прадпрымальніка і мяркуе, што гэтыя пачуцці былі ўзаемнымі. Акрамя таго, Вашукевіч не атрымоўвала фінансавага ўзнагароджання за праведзены з ім час на яхце ў Нарвегіі і не запісвала тое, што адбывалася там, на дыктафон.

BBC: Насця, вы былі ў Дзерыпаску закаханыя ці гэта была гульня?

НР: Так, я і цяпер у яго закаханая, гэта не праходзіць.

BBC: Ці шмат людзей, у якіх вы закаханыя?

НР: Было трое за ўсё жыццё.

BBC: Алекс?

НР: Так.

BBC: Вы ў Алекса зараз закаханыя? Вы палюбоўнікі?

НР: Не, мы сябры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0