«Кіраўнік дзяржавы выдаў указ, які ўводзіць мараторый на праверкі суб’ектаў гаспадарання». Каментуе Барыс Тумар.

Вы думаеце, падатковая інспекцыя будзе ліквідаваная ў нашай краіне? Ці будзе ліквідаваны Дэпартамент фінансавых расследаванняў? Ці аўдытарская палата — у форме Камітэту дзяржкантролю ці іншай? Не смяшыце людзей. Гэтыя інстытуты дзейнічаюць у кожнай краіне. Так, яны могуць і павінны дзейнічаць інакш, чым у Беларусі — не выкарыстоўвацца для звядзення палітычных і кланавых рахункаў, паважаць права на рызыку, грунтавацца на прыязным заканадаўстве. Але яны былі і будуць у любой рынкавай эканоміцы, якой будзе Беларусь.

У абвяшчэнні мараторыю на праверкі адчуваецца рука піяр-майстроў. Памятаеце, новаяўлены прэзідэнт Юшчанка скасоўваў ДАІ?

Сапраўднай пераменай было б, напрыклад, перайменаванне КДБ, адсячэнне ад яго савецкіх каранёў і выхаванне ў спецслужбах іншай карпаратыўнай культуры. Сапраўднай пераменай было б спыненне сталінісцкай, варварскай рубінаўскай рэформы адукацыі, якая зробіць нашу краіну інтэлектуальна неканкурэнтаздольнай. Сапраўднай пераменай было б... Але ўсё тое зробіць ужо наступны кіраўнік незалежнай Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?