Дзеля гэтага мясцовы Камбінат харчовых прадуктаў збіраецца адмовіцца ад вырабу пладова-ягадных вінаў.

«Працэсу алкагалізацыі трэба супрацьпаставіць прадукцыю добрай якасці», перадае словы старшыні Баранавіцкага гарвыканкаму Віктара Дзічкоўскага газета «Intex-press».

Паводле словаў старшыні, для вытворчасці кальвадосу ёсць база — ААТ «Баранавіцкі камбінат харчовых прадуктаў» валодае тэхналогіяй брадзільнай вытворчасці. Застаецца толькі вывучыць дакладную тэхналогію вытворчасці кальвадосу, цану на рынку ды вытворцаў абсталявання. Самае дарагое ў праекце – дубовыя бочкі, у якіх вытрымлівацца напой. У Баранавічах спадзяюцца, што новы інвестыцыйны праект дапаможа выйсці на новыя рынкі, у тым ліку на замежныя.

Кальвадос (фр. Calvados) — яблычны брэндзі, які атрымліваюць шляхам перагонкі сідра, паходзіць з французскага рэгіёну Ніжняя Нармандыя.

Паводле intex-press.by

У такіх бочках вытрымліваецца яблычная гарэлка

У такіх бочках вытрымліваецца яблычная гарэлка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0