Інжынеры Каліфарнійскага ўніверсітэта стварылі 3D-прынтар Replicator, які здольны пераўтварыць палімернае жэле ў складаныя цвёрдыя аб'екты пры дапамозе прамянёў святла.

Ён усё роўна дасканалейшы тых прылад, якія распаўсюджаны сёння. Аб'екты, якія прынтар стварае, з'яўляюцца больш гладкімі, больш гнуткімі і больш складанымі чым тыя, якія раздрукоўваюцца традыцыйнымі 3D-прынтарамі.

Replicator можа спакаваць іншы цвёрды аб'ект унутр трохмернай фігуры. Напрыклад, прынтар можа «раздрукаваць» ручку вакол металічнага стрыжня адвёрткі.

Па словах Хайдэна Тэйлара, дацэнта машынабудавання Каліфарнійскага універсітэта, такі спосаб друку адкрывае новыя перспектывы для стварэння медыцынскіх прылад — пратэзаў, лінз і іншых.

Большасць існуючых 3D-прынтараў друкуюць папластова. Нават тыя 3D-прынтары, што выкарыстоўваюць цвёрды фотапалімер, таксама ствараюць фігуру пласт за пластом, хоць і робяць гэта пры дапамозе лазера.

Гэта прыводзіць да з'яўлення ступеньчатых краёў, якія патрабуюць ручной паліроўкі. Таксама паслойны друк не дазваляе ствараць фігуры з гнуткіх матэрыялаў.

Новы метад пазбаўлены гэтых заган. Праектар свеціць на колбу з палімерным жэле, ствараючы ўсю фігуру цалкам.

Пры гэтым не выкарыстоўваецца ўльтрафіялет або лазеры. Хайдэн Тэйлар выкарыстаў у канструкцыі самы звычайны праектар, які, паводле яго слоў, ён прынёс з дому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?