Светлагорац пазнаёміўся з дзяўчынай і запрасіў яе ў госці. У новай знаёмай было з сабой спіртное. Пара выпіла, а затым паклалася спаць. Раніцай мужчына пабачыў, што спадарожніца пакінула яго без папярэджання, прычым прыхапіўшы з сабой манітор. Ён звярнуўся ў міліцыю. На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група. Эксперт выявіў на адной з шклянак сляды рук.

— Іх праверылі па базе дадзеных, падчас чаго была ўстаноўлена асоба дзяўчыны. Праз некалькі гадзін яе затрымалі, і неўзабаве яна давала паказанні ў кабінеце следчага, дзе патлумачыла, што яе муж ужо здаў манітор у ламбард, — распавялі ва Упраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі па Гомельскай вобласці.

Следства выявіла, што, прачнуўшыся каля 2 гадзіны ночы, госця ўзяла манітор, пераапранулася ў адзенне жонкі пацярпелага (яе адзенне было знойдзена на месцы злачынства) і выйшла з кватэры, пасля чаго, прыйшоўшы дадому, пакінула манітор у вітальні і паклалася спаць. Муж прачнуўся і ўбачыўшы «здабычу», здаў манітор у ламбард за 10 рублёў.

У дачыненні да дзяўчыны заведзена крымінальная справа па артыкуле за таемнае выкраданне маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?