«Наша Ніва» публікуе абноўлены рэйтынг папулярнасці інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў — за студзень 2019 года.

фота shutterstock.com

фота shutterstock.com

Гэты спіс базуецца на адкрытых звестках партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, паводле Similarweb, за студзень «Наша Ніва» мела 6,26 мільёна праглядаў.

Дадзеныя іншых лічыльнікаў могуць адрознівацца, напрыклад, Google Analytics налічыў «НН» 8,6 мільёна праглядаў.

Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца. Таксама сістэма не ўлічвае прагляды так званых AMP-старонак.

Уласнікі некаторых сайтаў далучаюць да свайго профіля ў Similarweb акаўнт Google Analytics. У такім разе можна паглядзець дадзеныя аб праглядах ад абедзвюх сістэм. Аднак рэйтынг мы фарміруем толькі па лічбах ад Similarweb.

Мы разносім дадзеныя з Similarweb у пяць слупкоў. Што яны азначаюць?

Візіты (сеансы) улічваюць кожны ўваход на сайт кожнага карыстальніка. Калі ў студзені вы заходзілі на «НН» кожны дзень, сістэма мусіць падлічыць 31 візіт.

Наступны слупок — прагляды старонак за візіт. Ён паказвае, колькі навінаў вы адкрываеце адна за адной. У «НН» гэты паказчык самы высокі з усіх медыя, якія трапілі ў рэйтынг.

Прагляды старонак — гэта перамножаны вынік візітаў і прагледжаных старонак за візіт. Па гэтым паказчыку мы і ранжыруем сайты.

Варта звяртаць увагу на долю адмоваў. Часам карыстальнік выпадкова трапляе на сайт па заманлівай спасылцы — напрыклад, з сацсетак ці з пошукавіка. Адкрывае на некалькі секунд матэрыял і, расчараваны, адразу сыходзіць. Фармальна візіт на сайт быў, але вартасць такога прагляду ніжэйшая, чым ад пастаяннага чытача.

Іншы важны паказчык — доля візітаў з Беларусі. Калі СМІ мае менш за палову візітаў з Беларусі, то ці варта лічыць яго беларускім? У наш рэйтынг такія медыя не трапілі. У студзені завялікая доля расійскага трафіку была ў «Салідарнасці», Ej.by, СТБ, «Інтэрфакса».

Для навіновага складніку Тут.бая і Анлайнера падрабязная статыстыка не прыводзіцца, бо яе няма ў агульным доступе. Лічба прагледжаных старонак у іх выпадку — сума прагледжаных старонак у кожным з падраздзелаў.

У рэйтынг уключаныя сайты, якія маюць больш за 1 мільён прагледжаных старонак за месяц.

Сродак масавай інфармацыі прагляды старонак (у мільёнах) візіты (у мільёнах) прагляды старонак за візіт доля адмоваў доля візітаў з Беларусі
1 Навінныя падраздзелы Tut.by — навіны, фінансы, аўто, спорт, ледзі, 42, нерухомасць, афіша 102,14
2 Навінныя падраздзелы Onliner.by — людзі, нерухомасць, аўто, тэхналогіі 42,45
3 Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі 7,57 2,35 3,22 59% 78%
4 Pressball.by / Прессбол 6,34 1,75 3,62 45% 83%
5 NN.by / Наша Ніва 6,26 1,72 3,64 45% 80%
6 Sb.by / СБ. Беларусь Сёння 6,24 2,26 2,76 66% 58%
7 Belaruspartisan.by/ Белорусскій партізан 5,45 1,74 3,13 54% 74%
8 Belta.by / БелТА 5,23 2,42 2,16 57% 72%
9 Naviny.by / Навіны 4,23 2,24 1,89 71% 67%
10 Sputnik.by / Спутнік Беларусь 4,17 2,76 1,51 71% 51%
11 By.tribuna.com / Трыбуна 4,11 1,28 3,21 48% 83%
12 S13.ru (Гродна) 3,62 1,20 3,02 44% 91%
13 Udf.by 3,27 1,03 3,17 58% 82%
14 Gomel.today / Сільные Новості (Гомель) 2,67 0,96 2,79 59% 85%
15 Virtualbrest.by / Віртуальный Брест 2,21 0,62 3,57 37% 94%
16 Citydog.by 2,18 1,02 2,14 65% 82%
17 Intex-press.by / Інтэкс-прэс (Баранавічы) 2,05 1,08 1,9 75% 57%
18 Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія 2,04 0,96 2,11 58% 89%
19 Belsat.eu / Белсат 1,63 0,82 1,99 64% 66%
20 Svaboda.org / Радыё Свабода 1,41 0,67 2,1 63% 79%
21 Kyky.org 1,41 0,86 1,63 79% 62%
22 Euroradio.fm / Еўрарадыё 1,17 0,81 1,44 81% 66%
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0