Калядна-навагодняе святочнае прадстаўленне па-беларуску адбудзецца 30 снежня.
Па словах аднаго з арганізатараў імпрэзы Ігара Кузьмініча, адметнасцю мерапрыемства з’яўляецца тое, што яно цалкам рыхтуецца ўласнымі сіламі бацькоў. Яшчэ адзін сябра аргкамітэту – Уладзімір Хільмановіч, дадае, што
«Беларуская ялінка» у Гродне – адзінае цалкам беларускамоўнае мерапрыемства для дзяцей і іх бацькоў. У сістэме школьнай і дашкольнай адукацыі дзеці не атрымліваюць амаль нічога для знаёмства з беларускай культурай, фармавання павагі да роднай мовы.
Імпрэза ладзіцца ў Гродне ўжо трэці год запар. Як і летась, сёлета месцам сустрэчы будзе Палац культуры тэкстыльшчыкаў. Мерапрыемства пачнецца а 18-й гадзіне. Кошт уваходнага квітка для дарослых –10 тыс. рублёў.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах (8-029) 629-92-13 і (8-029) 868-98-82.
0
0
0
0
0
0