Прадстаўнік першага незалежнага беларускага спадарожнікавага тэлеканалу Міхась Янчук падаў 20 снежня ў Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь дакументы на рэгістрацыю прадстаўніцтва «Белсату» як часткі Польскага тэлебачання (TVP S.A.) у нашай краіне.

Дакументы на рэгістрацыю прынялі ў аддзеле прэс‑службы Міністэрства замежных справаў. Адбылася размова Міхася Янчука з начальнікам гэтага аддзелу спн. Марыяй Ваньшынай. Падчас гутаркі з нашым прадстаўніком яна пацікавілася, чаму тэлеканал дагэтуль працаваў у Беларусі без рэгістрацыі і акрэдытацыі сваіх карэспандэнтаў.

Паводле словаў спн. Ваньшынай, рашэнне наконт рэгістрацыі «Белсату» будзе прымаць Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, як тое прадугледжваецца «Палажэннем аб акрэдытацыі карэспандэнтаў замежных СМІ» ў выпадках, калі гаворка ідзе пра рэгістрацыю прадстаўніцтва. Паводле заканадаўства, «Белсат» павінен атрымаць адказ на працягу 2 месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?