Юрыст Ігар Случак штогод дасылае ў гар-, рай- і сельскія выканкамы звароты, каб яму прадставілі лічбы па колькасці зваротаў на беларускай і расейскай мовах.

Атрымаў адказ Случак і з Падгор’еўскага сельскага выканаўчага камітэта Магілёўскага раёна. Што тычыцца лічбаў, то Падгор’еўскі выканкам за год разгледзеў 12 зваротаў: 7 былі на расейскай мове, а 5 — на беларускай.

Аднак найбольш звяртае ўвагу дзяржаўны герб Беларусі, які надрукаваны на афіцыйным бланку сельвыканкама. Абрысы нашай краіны на гербе зусім не адпавядаюць тым, што існуюць насамрэч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?