Фёдар Поўны.

Фёдар Поўны.

Здабыўшы так званую незалежнасць (разамкнуўшы счэпку), мы засталіся сам-насам з сабой. Гэта значыць, атрымаўшы незалежнасць, мы атрымалі каласальную адказнасць за сябе. І як ні дзіўна, беларусы не прывыклі разглядаць сябе па-за саюзам, па-за імперыяй, па-за вялікімі палітычнымі утварэннямі.

***

Сыходзяць пакаленні, якія жылі ў Савецкім Саюзе. Беларуская моладзь не адчувае сваёй датычнасці да ўсходнеславянскай супольнасці, да Русі, з якой выйшлі тры нашых дзяржавы.

***

У значнай ступені наша нацыянальная дзяржаўная свядомасць грунтуецца на каштоўнасцях савецкага перыяду. Беларус як грамадзянін быў сфармаваны сацыялістычным мінулым, і гэта робіць нас у нейкай меры унікальнымі.

***

Падручнікі па гісторыі Беларусі дагэтуль адлюстроўваюць міфы пра сілу некаторых суседніх народаў, беларускімі героямі лічацца не беларускія грамадскія дзеячы. У Расіі школьнікі, наадварот, вывучаюць імперыялістычную вялікадзяржаўную палітыку сваёй дзяржавы.

***

Мы — пакаленне, якое яшчэ памятае пачуццё локця, а новыя пакаленні, вывучаючы такія падручнікі, будуць расіян называць акупантамі, а расіяне будуць глядзець на беларусаў альбо як на частку рускага народа, альбо як на чужы народ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0