Расійскі палітык Уладзімір Жырыноўскі паскардзіўся ў інтэрв'ю «Аргументам и фактам», што Лукашэнка не хоча аб'ядноўвацца з Расіяй.

Фота: kremlin.ru.

Фота: kremlin.ru.

— Актыўна абмяркоўваюць і варыянт аб'яднання Расіі з Беларуссю. Гэта рэальна?

— Лукашэнка не хоча аб'ядноўвацца. І дарма, я лічу. Гэта быў бы самы лепшы, самы надзейны варыянт. Ён бы ўвайшоў у гісторыю як беларускі Багдан Хмяльніцкі. Што яму перашкаджае? Магчыма, не хоча страціць сваю выгаду. Калі Еўрасаюз беларусам прапануе: аддзяляйцеся ад Расіі канчаткова, усё вам дамо, як Украіне, прымем у НАТА, у Еўрасаюз… Бо краіны, якія ўступілі ў ЕС, на працягу 10 гадоў атрымліваюць па 2-3 мільярды еўра ў выглядзе дапамогі для адаптацыі.

Чытайце таксама:

Жырыноўскі: Большасць беларусаў падтрымала б на рэферэндуме вяртанне ў склад Расіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0