Лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуайдо папрасіў папу рымскага Францішка дапамагчы ўрэгуляваць канфлікт у Венесуэле. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу Sky tg24.

«Я заклікаю тых, хто можа дапамагчы — папу рымскага, дыпламатаў — працаваць над тым, каб спыніць узурпацыю, стварыць пераходны ўрад і ў найбліжэйшы час правесці свабодныя выбары ў Венесуэле», — сказаў Гуайдо.

Ён таксама падкрэсліў, што спадзяецца на візіт папы ў «вельмі каталіцкую, вельмі набожную і з моцнай рэлігійнай традыцыяй» Венесуэлу. Гуайдо дадаў, што «з любоўю» ўзгадвае апошні візіт папы рымскага Яна Паўла II, які адбыўся больш за 20 гадоў таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0