Расследаванне ААН высветліла, што забойства саудаўскага журналіста Джамаля Хашогі было старанна спланавана і здзейснена афіцыйнымі асобамі Саудаўскай Аравіі. Пра гэта ў чацвер, 7 лютага, паведаміла спецдакладчыца ААН па пазасудовых і масавых пакараннях смерцю Аньес Каламар, перадае Reuters.
Каламар падкрэсліла, што на дачыненне Эр-Рыяда да забойства Хашогі паказвае шэраг доказаў.
Дакладчыца ААН заявіла, што яе каманда атрымала доступ да часткі «страшэнных і шакуючых» аўдыёзапісаў смерці журналіста.
Паводле яе слоў, саудаўскія чыноўнікі перашкаджалі правядзенню пракуратурай Турцыі следчых дзеянняў на месцы злачынства — у генеральным консульстве Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле ў кастрычніку 2018 года.