Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта правёў шэраг апытанняў, датычных рэлігіі. «Наша Ніва» звяртае ўвагу на самыя цікавія лічбы.
Ілюстрацыйны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна
Ці адносіце вы сябе да якой-небудзь рэлігійнай канфесіі?
- Праваслаўе — 84,5%
- Каталіцызм — 8%
- Пратэстантызм — 1,5%
- Іншая канфесія — 1,5
- Ніякая — 4,5%
Але гэта намінальна атаясамліванне сябе з той ці іншай іншай інстытуцыяй. Наступнае пытанне —
Ці верыце вы ў Бога?
- Так, я веру ў Бога — 62%
- Не магу адказаць адназначна — 27%
- Не, я не вернік — 8%
- Я веру не ў Бога, а ў звышнатуральныя сілы — 2,5%
- Іншае/няма адказу — 0,5%
Такім чынам, з тых, хто лічыць сябе праваслаўным, верыць у Бога 64% чалавек. Каталікоў, якія вераць у Бога, — 74%, а вернікаў сярод пратэстантаў — 85%.
Аднак тых, хто адносіць сябе да той ці іншай канфесіі, пастаянна прымаюць удзел у багаслужэннях 5,5% чалавек, а выконваюць абрады толькі 3%.
0
0
0
0
0
0