У Кітаі заблякаваныя міжнародныя вэрсіі пошукавай сыстэмы Google.com, а кітайская вэрсія Google.cn працягвае працаваць. Як адзначае AFP, такім чынам Пэкін мае намер абмежаваць доступ насельніцтва да інфармацыі.

Тым часам, па зьвестках міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры бязь межаў», доступ да сайту быў ускладнены ў большасьці буйных кітайскіх гарадоў яшчэ на мінулым тыдні. Апроч самой пошукавай сыстэмы кітайскія ўлады заблякавалі таксама навінавы і паштовы сэрвісы Google — Google News ды Gmail.

Кітайскі Google быў адкрыты ў студзені пасьля працяглых перамоваў, на якіх ад Google патрабавалі забясьпечыць цэнзуру пошукавага сэрвісу.

Грани.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0