Новым імператарам будзе Нарухіта

Новым імператарам будзе Нарухіта

Гэта паведаміў журналістам 8 лютага кіраўнік дыпламатычнай місіі Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага, піша Радыё Свабода.

«Цырымонія ўзыходжаньня новага імператара на трон прызначаная на 22 кастрычніка. У ёй прадугледжаны ўдзел лідараў дзяржаў. Сярод запрошаных і Аляксандр Лукашэнка. Калі ён наведае Токіа, гэта будзе для нас вялікі гонар», — сказаў дыплямат.

Паводле японскіх традыцыяў, гэтая цырымонія праходзіць у два этапы. 30 красавіка адбудзецца адрачэнне дзейнага імператара ад трона, 1 мая адзначаецца ўступленне наследнага прынца на пасад. Але абедзьве гэтыя цырымоніі праводзяцца толькі з удзелам грамадзянаў Японіі.

А вось цырымонія ўзыходжання на пасад святкуецца з удзелам іншаземцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?