Магілёвец знайшоў ключ ад машыны і скраў яе. Раніцай 6 лютага ў міліцыю паступіла паведамленне ад жыхара Магілёва пра тое, што з 21.30 5 лютага да 6.40 6 лютага ад дома на праспекце Шміта скралі яго аўтамабіль «Фіят Добла».

Падазраванага высветлілі на працягу сутак. Ім аказаўся 43-гадовы магілёвец, які напярэдадні каля пад'езда знайшоў ключ ад машыны, згублены аўтаўладальнікам. Знайсці адпаведны аўтамабіль на стаянцы было не цяжка. Агледзеўшы яго, ён забраў магнітолу і дамкрат. А раніцай вырашыў з'ездзіць да сваяка ў Магілёўскі раён.

Прабыўшы ў яго цэлы дзень, вечарам ён сабраўся назад, аднак захрас у снезе і, не здолеўшы выехаць, кінуў машыну. Аўтаспынам вярнуўся ў горад, дзе яго затрымалі праваахоўнікі.

Машыну вярнулі ўладальніку. Распачалі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?