Па падазрэнні ў забойстве двухмесячнага дзіцяці ў Мінску затрымалі пяцярых чалавек, у тым ліку маці і бацьку дзіцяці. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны напярэдадні сумесна распівалі спіртныя напоі ў кватэры, дзе пражывала дзіця з бацькамі, паведамляе Следчы камітэт.

Праведзены неадкладныя следчыя дзеянні, у тым ліку агляд кватэры, дзе пражывала дзіця. Адабраныя прадметы, прызнаныя рэчавымі доказамі. Прызначаны шэраг экспертыз. Расследаванне працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0