Турэцкая фірма пад назвай Sardes экспартавала з Венесуэлы ў Турцыю золата агульным коштам 900 мільёнаў даляраў, паведамляе агенцтва Bloomberg.
Кампанія з'явілася ў снежні 2017 года, праз два месяцы пасля таго, як венесуэльскі лідар Нікалас Мадура наведаў турэцкага калегу Эрдагана ў Анкары.
У першы ж месяц 2018 яна перавезла золата на 41 мільён даляраў, у наступным — ужо на 100 мільёнаў. Для дзвюх краін гэта беспрэцэдэнтны выпадак супрацоўніцтва, адзначае агенцтва.
0
0
0
0
0
0