Фота Алены Адамчык. 

Сямён Мікалаевіч памёр раніцай за рулём сваёй машыны ў Гродне — па папярэдніх дадзеных, у былога палітыка спынілася сэрца. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзіў палітык Аляксандр Мілінкевіч.

Домашу было 69 гадоў.

— Праблемы з сэрцам у яго былі яшчэ пасля выбараў 2001 года. Тады ён нават рабіў аперацыю ў польскім Кракаве, але ў апошнія гады, наколькі ведаю, адчуваў сябе нядрэнна — займаўся спортам, вёў здаровы лад жыцця, — кажа Аляксандр Мілінкевіч.

Паводле яго інфармацыі, развітанне з Домашам пройдзе ў панядзелак у Гродне.

У свой час Сямён Домаш займаў пасаду старшыні Гродзенскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі.

Сямён Домаш ўдзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі 2001 года і меў шанец стаць адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў. Але ў выніку закулісных інтрыг перавага тады была аддадзеная кіраўніку ФПБ Уладзіміру Ганчарыку.

Пасля сыходу з палітыкі Домаш узначальваў Гродзенскі гарбарны завод. У апошнія гады Домаш працаваў адным з кіраўнікоў гродзенскага прадпрыемства АВС.

Чытайце: Сямён Домаш уладкаваўся кіраўніком на завод ABC

Вядома ж, Домаш. Сямен Домаш адказвае на пытанні нашаніўцаў

Акуляры Домаша. Ці можа нізкі на вочы чалавек стаць прэзідэнтам у Беларусі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?