не толькі папяровыя кнігі.

Выйшла ў свет аўдыёкніга Уладзіміра Арлова «Ордэн Белай Мышы», якая ўключае 11 кароткіх апавяданняў і 7 эсэ. Тут акрамя аднайменнага апавядання выкладзеныя такія забойныя творы, як «Рэквіем для бензапілы» і «Мой знаёмы забойца Сяргей», а таксама эсэ‑гімн «Незалежнасць — гэта…».

Кажа Уладзімір Арлоў: «Апавяданні начытваў я сам. У творчым працэсе сутыкнуўся з праблемай ненарматыўнай лексікі. Не буду казаць, як я развязаў гэтую праблему — хай шаноўныя слухачы самі пачуюць».

Яшчэ раней у Арлова выйшлі 5 кніг для праслухоўвання: «Час чумы», «Адкуль наш род», «Таямніцы полацкай гісторыі», «Сны імператара» і «Паўстанцы». Большасць аўдыёкніг не зусім супадаюць з папяровай версіяй, а «Паўстанцаў» дык увогуле не было ў папяровым фармаце.

«Да Калядаў спадзяюся пацешыць слухачоў: завяршыць сваю аўдыёкніжную серыю», — сказаў нам спадар Арлоў. І слова стрымаў: у панядзелак у Рэдакцыю трапіў сёмы дыск ягоных запісаў: «Паром праз Ла‑Манш», куды ўвайшлі паэтычныя творы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру