Расія па выніках 2018 года стала нета-экспарцёрам у гандлі з Кітаем, сведчыць апублікаваная на мінулым тыдні статыстыка Федэральнай мытнай службы (ФМС).

Экспарт у Кітай у мінулым годзе перавысіў імпарт на $ 3,9 млрд, вынікае з базы дадзеных ФМС. Папярэднія дзесяць гадоў сітуацыя была адваротнай: Кітай стабільна пастаўляў у Расію тавары на вялікую суму, чым Расія ў Кітай; гандлёвы баланс для Расіі быў адмоўным.

У апошні раз экспарт у Кітай быў большы за імпарт у 2006 годзе. Аднак маштабы гандлю тады былі значна меншымі — тавараабарот з Кітаем у 2018 годзе перасягнуў паказчык 2006-га ў 2,7 разу.

Паліва і нафта застаюцца найбуйнейшым артыкулам расійскага экспарту ў КНР: за год пастаўкі па гэтым артыкуле ў грошах выраслі адразу на 63%, да $ 41 млрд (расейская нафта Urals у 2018 годзе падаражэла на траціну).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0