21 снежня ў мінскім палацы трактарнага заводу адбыўся VІІІ З'езд Кансерватыўна‑Хрысціянскай Партыі — БНФ.

Намеснік старшыні партыі Юрась Беленькі кажа: «Звычайны рабочы з’езд, якія адбываюцца ў нас раз на два гады. Былі праблемы з памяшканнем, але давялося прыняць прапанову палацу трактарнага заводу, хоць і было дарагавата. У працы з’езду бралі ўдзел 101 чалавек. Быў агучаны даклад Зянона Пазняка, даклады прачыталі і намеснікі, выступалі дэлегаты з’езду. Была вельмі цікавая гутарка. Прыемна, што нават не ў самых спрыяльных умовах сябры нашай партыі захоўваць аптымізм і працягваюць сваю дзейнасць».

З’езд быў выбарны. На пасаду старшыні зноў быў прапанаваны на безальтэрнатыўнай аснове Зянон Пазняк. Яго падтрымалі адзінагалосна. Не адбылося зменаў і ў намесніках старшыні — пасады захавалі Юрась Беленькі і Сяргей Папкоў. Таксама быў абраны Сойм КХП‑БНФ у складзе 35 чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?