Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 23 снежня ў Беларусі будзе воблачна, часам ападкі (мокры снег, дождж), ноччу месцамі па Магілёўскай вобласці ападкі моцныя, днём месцамі па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях мяцеліца.

У асобных раёнах слабы туман. Па ўсходняй палове краіны галалёд, наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночны 5—10 м/с, днём месцамі па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 4 — плюс 2°C.

У Мінску 23 снежня воблачна, часам ападкі (мокры снег, дождж). Слабы туман. Ноччу захаваецца галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночны 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу і днём мінус 1 — плюс 1°C.

24 снежня па Беларусі воблачна, часам снег, па захадзе слабая мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны 4—9 м/с, па захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 1—7°C.

У Мінску 24 снежня воблачна, часам снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу і днём мінус 2—4°C.

25 снежня па краіне воблачна з праясненнямі. На большай частцы краіны кароткачасовы снег, днём слабая мяцеліца. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3—9°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?