Раніцай 11 лютага 15-гадовы Вадзім М. кінуўся на настаўніцу гісторыі з нажом. За жанчыну заступіліся двое аднакласнікаў нападніка. Вадзім параніў нажом і іх, цяпер хлопцы ў рэанімацыі.

«Наша Ніва» звязалася са сваякамі аднаго з пацярпелых вучняў.

«Нашаму хлопцу той нападнік шыю парэзаў. Аперацыю рабілі тут, у Стоўбцах, але пасля прыехалі з Мінска сасудзістыя хірургі, праверылі, ці ўсё нармальна. Прыйшлі да высновы, што артэрыі не пашкодзілі, усё больш-менш нармальна.

Пасля аперацыі хлопца перавялі ў рэанімацыю. Яго стан — стабільна цяжкі.

Вось нядаўна, ён прыйшоў у прытомнасць. Але пакуль нікога да яго не пускаюць, — распавялі сваякі. —

Што з другім хлопцам дакладна невядома. Але яму таксама рабілі аперацыю, ён таксама ў рэанімацыі. Кажуць, у другога хлопца стан цяжэйшы, здаецца, нож лёгкае закрануў і таксама параненая шыя. Але гэта па чутках, дакладнай інфармацыі ў нас няма».

Следчы камітэт раней паведамляў, што стан хлопцаў стабільны і іх жыццю нічога не пагражае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?