Традыцыя пагружацца ў палонку на Вадохрышча прыйшла ў Беларусь у 2000-я. Цяпер улады для ахвотных рыхтуюць адмысловыя месцы, дзе дзяжураць ратавальнікі і міліцыя, але некаторыя людзі прагнуць экстрыму. Адзін такі экстрэмал у Оршы вырашыў скокнуць з падвяснога моста ў раёне Гразілаўкі, прабіць лёд і паставіць сваё відэа ў інтэрнэт.

Мяркуючы па ўсім, і герой, і аўтар відэа былі выпіўшы.

У кадры гучыць шмат мацюкоў — мы іх запікалі.

Мужчына раздзеўся, але не паглядзеў, што на рацэ даволі тоўсты лёд.

Скокнуў і знепрытомнеў. Крыві было вельмі шмат.

Асцярожна, на відэа неадэкватныя паводзіны і кроў:

Па інфармацыі «Нашай Нівы», чалавек выжыў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0