Дэпутаты Дзяржаўнай думы прынялі ў першым чытанні законапраект сенатара Андрэя Клішаса пра ізаляцыю расійскага сегмента інтэрнэту. За дакумент прагаласавалі 334 дэпутаты, супраць - 47.

Кіраўнік профільнага камітэта па інфармацыйнай палітыцы Леанід Левін у сваім выступе адзначыў, што некаторыя палажэнні законапраекта патрабуюць карэкціроўкі, але гэта магчыма зрабіць да другога чытання.

Супраць законапраекта выступілі прадстаўнікі ўсіх фракцый, акрамя «Адзінай Расіі».

У снежні сенатар Андрэй Клішас у суаўтарстве з Людмілай Бокавай і дэпутатам Дзярждумы Андрэем Лугавым унёс законапраект, які дазволіць расійскім уладам кантраляваць кропкі злучэння расійскага сегмента інтэрнэту з вакольным светам. Для процідзеяння знешнім пагрозам аўтары дакумента прапануюць, у прыватнасці, стварыць інфраструктуру, якая дазволіць расійскаму сегменту працаваць у ізаляцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0