Кіраўнік БПЦ мітрапаліт Павел пракаментаваў трагедыю ў школе №2 у Стоўбцах, дзе школьнік забіў нажом і настаўніцу і вучня ды параніў двух чалавек. Зварот змешчаны на сайце БПЦ.
«З пачуццём глыбокага смутку і болю даведаўся пра трагедыю…. Просім перадаць шчырае спачуванне і словы падтрымкі родным і блізкім загінулых і пацярпелых», - гаворыцца ў спачуванні на імя старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама Дзяніса Колесеня.
«Забойства нявінных людзей гаворыць пра глыбокае маральнае пашкоджанне душы юнага злачынцы. Спадзяемся, што сумеснымі намаганнямі дзяржавы і грамадства будзе зроблена ўсё магчымае для расследавання абставінаў здзейсненага злачынства і для прадухілення падобных трагедый у будучыні», - адзначыў мітрапаліт Павел.
Каментары