Фота Волі Афіцэравай
БПС-Сбербанк паведаміў, што плануе ўкараніць аплату праезду у наземным транспарце Мінска ўжо летам 2019 года. Аднак у «Мінсктрансе» зазначаюць, што пра тэрміны пакуль рана казаць.
Ужо не раз паведамлялася, што БПС-Сбербанк плануе ўкараніць тэхналогію аплаты праезду у наземным транспарце Мінска з дапамогай бескантактавых картак.
Учора з'явілася інфармацыя, што да II Еўрапейскіх гульняў у аўтобусах, тралейбусах і трамваях Мінска можна будзе аплачваць праезд па банкаўскай карце. Акрамя таго, паабяцалі такую магчымасць і ў Барысаве. Пра гэта распавёў старшыня праўлення БПС-Сбербанка Ігар Меркулаў падчас падпісання трохбаковага мемарандуму з клубам БАТЭ і Visa.
Аднак, як удакладнілі TUT.BY у «Мінсктрансе», аб канкрэтным часу ўкаранення такой магчымасці гаворка пакуль не ідзе.
- На дадзены момант пытанне прапрацоўваецца. У сувязі з тым, што здавальняючага тэхнічнага задання ад распрацоўшчыкаў такой сістэмы ў «Мінсктранс» не паступала, мы не можам сказаць і пра тэрміны яе запуску. Пакуль не вырашаны ўсе пытанні па сертыфікацыі абсталявання для банкаўскай сферы, запускаць аплату па банкаўскай карце мы не будзем, - адзначыў начальнік працэсінгавага цэнтра ГП «Мінсктранс» Міхаіл Сладзінскі.