Аляксандр Лукашэнка 12 лютага падпісаў указ №49 «Аб стварэнні Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў», паведамляе БелТА.

Чытайце таксама:

Нарада ў Лукашэнкі: хочуць па-новаму ацэньваць рэйтынгі СМІ і перадзяліць рынак рэкламы

Паведамляецца, што Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў ствараецца «ў мэтах інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дзейнасці дзяржаўных органаў па стратэгічных напрамках знешняй і ўнутранай палітыкі».

У цэнтры ўвагі гэтай установы будзе правядзенне навуковых даследаванняў, вывучэнне тэндэнцый развіцця міжнародных, грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсаў, даследаванне рызык і выклікаў у інфармацыйнай сферы.

Арганізацыя зоймецца выпрацоўкай рэкамендацый, накіраваных на ўдасканаленне дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах. Плануецца прыцягваць вядучых экспертаў у сферы знешняй і ўнутранай палітыкі, інфармацыйных тэхналогій, нацыянальнай бяспекі.

Кіраваць новай структурай будзе Алег Макараў. Да гэтага Макараў працаваў начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Дзяржаўнага сакратарыята Рады бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0