Мужчыну, які скраў сабаку проста з крамы ў Магілёве, затрымалі. Сабаку вярнулі ўладальнікам. У дачыненні да выкрадальніка сабакі распачалі крымінальную справу.

Злодзей і не падумаў, што здзяйсняе злачынства пад пільным вокам відэакамеры. Ля ўвахода ў краму гаспадыня прывязала сабаку і адправілася за пакупкамі. А калі выйшла, сабакі на месцы ўжо не было. На месца здарэння прыехалі праваахоўнікі з сабакам. І пакуль службовая аўчарка брала след, супрацоўнікі міліцыі ўзялі відэа з камер назірання крамы. На відэа мужчына падыходзіць да сабакі, гладзіць яго, а потым адводзіць яго ў бок вуліцы Маўчанскага. Туды і накіраваліся міліцыянты. Мужчыну з сабакам затрымалі. Калі паказалі відэа, ён адразу прызнаў сваю віну. Кажа, проста марыў мець сабаку пароды хаскі.

Сабаку вярнулі ўладальніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?