ЗША і краіны Еўрапейскага Саюза блізкія да прыняцця сумеснага рашэння пра ўвядзенне новых санкцый у дачыненні да Расіі за агрэсію супраць Украіны ў Азоўскім моры, паведамляе Financial Times.
Паводле дыпламатычных крыніц, міністры замежных спраў краін ЕС маюць намер абмеркаваць гэтае пытанне ў наступны панядзелак, 18 лютага. Новыя санкцыі могуць увесці да канца сакавіка.
«Чакаецца зручны момант», — сказаў адзін з дыпламатаў са спасылкай на ўнутраныя дакументы.
Адна з крыніц дадала, што санкцыі, як чакаецца, наложаць на фізічныя асобы і кампаніі, якія ўдзельнічалі ў захопе Расіяй трох караблёў ВМС Украіны ў Керчанскім праліве ў лістападзе 2018 года.